Чытаю я журнал сучасныЧытаю я журнал сучасны: Кіпіць у ім прагрэсу ход! Ён у пісьменнасці прэкраснай Назад уйшоў на сотню год... П-ч сантыменталізмам Там нас уздумаў частаваць, А пан К-а рамантызмам Сімвалістычным дзіваваць. Прывет ім! Хай налягуць двое, I мо звярнецца зноў пара, Калі чыталі "Громобоя", "Пастушки грусть" et cetera*. |