Произведения Интересные ссылки | НА МОГІЛКАХ (Рондэль)Амур і сумны і прыгожы Стаіць з павязкай на вачах Ля склепу. Часам лёгкі пах Сюды даносіцца ад рожы. Паўсюль крыжы, вянкі... Чаго жа Тут, дзе магілы, сцень і прах, Амур і сумны і прыгожы Стаіць з павязкай на вачах? I ціха думаў я: быць можа, Любоў, палёгшы у трунах, Перамагла і смерці жах! Спачніце ж! Вечна на старожы Амур і сумны і прыгожы. |