КУПIДОН
Ў маёй душы астаўся след. Я помню, як бывала рада Мае сэрца плітцы шакалада, Абгорненай з усіх старой Паперкай яркай з візэрункам: Там пад "загаданным малюнкам" Пытанне йшло: "Дзе Купідон?" Я не забыў, як доўга з ей Сядзеў я ў комнатцы маей, Страх зацікаўлены загадкай, Хоць закусіўшы шакаладкай. Бо тут жа, тут хаваўся ты! Бо можа з сетак малявідла, Што ўжо даўно вачам абрыдла, Твае праглянуць мне чэрты; I ўстанеш ты перада мной 3 крылатай, гостраю страдой, Мне ў сэрца мецячай, і з лукам, Пяяць гатовым поўным згукам! Ды ўсё жа быў не бачан ён, Хоць я і слёзы ліць прымаўся. Што ж ты вачам не паказаўся, Уладар кахання, Купідон? 3 тых часаў многа лет прайшло, Прайшло - і зеллем парасло, І зноў забытае пытанне Устае ў сувораму чаканні. Я Купідона зноў шукаць Бяруся сквапна і рухава, Ды так няскладна гэта справа, Што лепш бы ёй маўчаць. |