Произведения | РУСАЛКАСкучна мне ў глыбіне, ў цішыне; Ўспамінаю я на дне аб вясне; Я вясною пляснусь-ўскалыхнусь, Зеляною муравой убярусь. Выйду, белая, з цёмнай вады, -Бачу: у лес ідуць людскія сляды; Кінусь, брошусь я за німі з ракі: Асвяціце вы мне пуць аганькі! А людзей атышчу, абайду, Вочы ўсім ім зацямню, адвяду. I туды, дзе лягла цемень, мгла, Дзе зялёны крыж свой ель падняла, Ўсіх туды заваблю, завяду: "Вы пацешце-ка мяне, маладу!" Як пачну абнімаць, цалаваць, - Будуць біцца, заціхаць, уміраць. А я гучна смяюсь, хахачу, Абхвачу іх, не пушчу, шчакачу! Хараша ты, ігра, весяла! Харашы вы, нежывыя цяла! Але блізка гадзіна утра – Разгарнецца за лесам зара. І з нудою я ў рэчку лажусь, Горка плачу, рвусь з вады, груддзю б'юсь! Там плывець, веець хмелем вясна, - А тут холад, глыбіна, цішына.
Рэцэнзіінеа творы Рыгора Барадуліна шукайце тут |