Произведения Интересные ссылки У нас продается любая лепнина. У нас изготавливается тяжелая лепнина из гипса. Лепнина. . тонировочная пленка борется с жарой. . женский журнал, журнал по обследованию трещин в бетоне. | ЛІСТ ДА п. В. ЛАСТОЎСКАГАХоць значыць гэтае несць у Афіны совы, - Усё ж такі пішу да вас, Вацлаве, словы Нясмелага ліста.
Даўно ўжо знікнуў дзень, Ўжо стаўні замкнуты, гарыць агонь, i сцень Ад галавы маёй са сценкі мне ківае; У чорных рамках там сувора выглядае Пісьменнікаў чарга; з іх кожны - блізкі друг, Хоць i нябачаны у вочы. Светлы круг Над імі кінула газніца. Пазіраю Я часам на яго, a там ізноў да краю Стала прыходзіцца схіліцца i пачаць Ha белым аркушы далей ліста пісаць.
Аб драмах Пушкіна кажу я ў ім. He Мэры, He Фаўст, не цар Барыс, a Моцарт i Сальеры Варушаць мозаг мой. Здаецца мне, што тут Сальеры атрымаў несправядлівы суд.
Халодным розумам праняўшыся, натхненне Ен мусіў тым губіць,— так кажа абвіненне. Сальеры ў творчасці усе хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць, Абдумаць спосабы, i матар'ял, i мэту I горача любіў сваю свядомасць гэту. У творчасці яго раптоўнага няма: Аснова да яе — спакойная дума. Але, але... Аднак, што шкодзіць тут натхненню? Прыемнае дае Сальеры уражэнне. Падобны знічцы ён: у іскрах над зямлёй Яна ўзразае змрок лукою залатой, Гарыць, бліскучая, ўся у агню нясецца, A ў глыбіні сваёй халоднай астасцца.
Уменне да ігры Сальеры здабываў Праз мерны, нудны труд; ці спраўдзі забіваў Ён гэтым талент свой, як бачна з думак драмы? Адкажа йскрыпка нам. Стаката, фугі, гамы Шмат год калісь на ёй Сальеры вывадзіў І моцна йграннем тым іскрыпкі зык змяніў, Ямчэй яна гудзіць. Пявучых згукаў сіла Праз доўгія гады яе перарабіла, I тымі спевамі уся напоена. Навекі чулаю зрабілася яна. Няўжо ж душы жывой маглі бы зыкі спева
Ў Сальеры не змяніць, калі змянілі дрэва? He! Працай гэтаю сябе ён развіваў. Сальеры — верны раб, каторы не схаваў Свой талент у зямлю. Хай судны час настане, — Спакойна Музе ён i проста ў вочы гляне, I будзе за любоў да здольнасці сваёй Апраўдан Музаю i ўласнаю душой.
Таксама робіш ты, дума, i y паэта Краснейшым кожын твор. Прывет табе за гэта! Прывет мой i табе, штодзённы рупны труд,— Гатуеш радасць ты ад творчаскіх мінут. Табе прывет нясу, ласкавая Камэна,—
Натхненнем упаіў нас ключ твой Гіпакрэна. Прывет да здольнасці пяе душа мая, I вершы, вам прывет складаю ўрэсьце я. Александрыйскі верш! Ты ціхі, як Эрэбус, Хаваючы агонь пад снегам. Хто in rebus Musarum знаецца, не можа не любіць Тваёй паважнасці. Таму-то аднавіць Хацелася табон мне звычай пазабыты Эпісталы пісаць. Ну, a цяпер спачні ты. |