Произведения | Народ, Беларуси Народ!Народ, Беларускі Народ! Ты — цёмны, сляпы, быццам крот. Табою ўсягды пагарджалі, Цябе не пушчалі з ярма I душу тваю абакралі,— У ёй нават мовы няма. Збудзіўшысь ад грознай бяды, Ўвесь поўны смяротнай жуды, Ты крыкнуць не вольны «Ратуйце!» I мусіш ты «Дзякуй» крычаць. Пачуйце жа гэта, пачуйце, Хто ўмее з вас сэрцам чуваць! |