Произведения Интересные ссылки | ВАРАЖБАЎсё знікла — шум дажджу, i ветру вой сярдзіты, Блеск сіні перуноў, за ўдарам гулкі ўдар. Клубяцца шызыя астаткі грозных хмар, Як у вадзе воск пчол пры варажбе наліты. Што ж гэта варажба прароча нам i глебе? Пабач жа,— зіхаціць блеск ясны сонца ўраз Сярод разрыву хмар, i сямібарвны пас Лукой прыгожай лёг ў бэзовым небе.
|