Произведения Интересные ссылки | ПРОСЦЕНЬКІ ВЕРШЫКНяяркая, маленькая вясёлка Ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць; Яе не кожны нават i прыкмеціць, Хто ў гэты час на неба паглядзіць. Няяркая, маленькая вясёлка! – Праз гэта ты i да спадобы мне, Бо я адну з табою долю маю – Зіяць ледзь бачна ў сіняй вышыне. |