Произведения Интересные ссылки | Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць еліХмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі. Бор чырванее на яснай зары. Грудзь вольна дыша, кроў калышацца ў целе, - Ціха цалую мяккі мох на кары. Сэрца гарачае да ствала прыжымаю, Ясныя слёзы на смалу ціха лью, У неба сінеючыя вочы падымаю, - Дзіўнае нешта грудзь калыша маю. Даўней цураўся я вас, сосны, ёлкі, У месцы пыльным і душным праклятым жыццё прайшло, А цяпер бачу я зялёныя іголкі, Чую, як глуха стучыць дзяцел у дупло. А цяпер бачу - неба борзда дагарае, Сам у гэтым свеце ледзьве-ледзьве гарыш; Ноч ідзе: месяц тонкі, белы выплывае Там, дзе падняла ель зялёны свой крыж.
одри хепберн, она достойна того, чтобы посмотреть все ее фильмы. |