Произведения | ЭМІГРАЦКАЯ ПЕСНЯЁсць на свеце такія бадзягі, Што не вераць ні ў бога, ні ў чорта. Ім прыемны стракатыя сцягі Караблёў акіянскага порта.
I няма ім каго тут пакінуць, Бо нікога на свеце не маюць. Ўсё і.м роўна: ці жыць, ці загінуць, — Аднаго яны моцна жадаюць:
Пабываць у краях незнаёмых, Ды зазнаць там i шчасця i гора, I загінуць у хвалях салёных Белапеннага сіняга мора.
Але мы — не таго мы шукаем, He тагo на чужыне нам трэба. He рассталіся б мы з нашым краем, Каб было дзеля нас у ім хлеба.
I на вулцы пад грукат, пад гоман, Дзе натоўп закруціўся рухавы, Нам маячыцца вёсачка, Нёман I aгні партавыя Лібавы. |