Произведения Интересные ссылки | МЯЖЫКінь вокам на увесь абшар зямлі: Вось хату шчыльна абышлі Парканы з гострымі цвікамі, Пасыпаныя бітым шклом, Глядзі — ў прасторах за сялом Мяжамі Падзелены на нівах каласы, Ідуць канаўкі праз лясы, I стопудовыя гранічныя каменні Сярод лугоў бяскрайных заляглі. Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі Гараць, як дзікае хаценне, Ha гасударстваў рубяжы. Глядзі: паўсюль мяжы.
Нязмерны вольныя прасторы Святой зямлі, — a чалавек Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век, Хаваўся ў іх, як ліс у норы, I жыў пужліва сам — адзін, Дрыжачы, як лісцё асін, Зласлівы, бессардэчны, хцівы, Такі здрадлівы, Для ўсіх чужы, зусім чужы. Вакол яго — платы, мяжы. Пабач, што робіцца за гэтымі платамі! Ў надмернай працы гіне тут Галодны i абдзёрты люд, Каторы моцнымі рукамі Стварыў усе багатствы на зямлі: Правёў ён скібы на раллі, Ен рэйкі пралажыў чыгунак, Заводаў коміны падняў у выш нябёс, A сам даўно сляпы ад слёз I ўжо забыўся аб ратунак. Глядзі: па ўсёй зямлі святой Шырокай хваляй залатой Без краю блішча збожжа мора, Цвітуць лугі, шумяць лясы... Так многа ёсць паўсюль багацтва i красы, A людзі нішчацца у голадзе, у зморы Ад беднаты, ад цемнаты. Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы.
|