Произведения Интересные ссылки | Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі! Цераз вас ідуць пуцінкі-дарогі. Калі хлопца я шчыра любіла, — Да яго сцяжынку пралажыла. Йшла сцяжынка — дайшла да расстання: Тут i скончылася нашае каханне. Я вазьму — i зноў па ёй пахаджу, Я ізноў на сцяжынку пагляджу. A на ёй ўжо трава-мурава; Ўсцяж крушыннік разрастаецца, Над дарогай галлём навісаецца: Hi праходу, ні праезду ня.ма. 3-пад крушынніку крынічка цячэ, I гняздзечка зыбаецца ў ім. Ад таго i зыбаецца, Што там птушка-пяюшка заліваецца: «Ты не будзеш, крынічанька, Ад разводдзя свайго ўвясну паўней; I палюбіш, дзяўчынанька, Ды не так, як любіла ты даўней!» |