Произведения Интересные ссылки | Як Базыль у паходзе канаўЯк Базыль у паходзе канаў, Ўсё старонку сваю спамінаў. - Вы прашчайце, прашчайце, шнуры, Вы прашчайце, негараныя! Мне вас болі ужо не гараць, Буйным збожжам на зары не засяваць. - He пабачу я цябе, цёмны луг, Поле чыстае, раздольнае! Мне па вас ужо ніколі не хадзіць, Мне зялёнай травы не касіць. - Расстаюся я з табой, шчыры бор, Пушча цёмная, драмучая! Мне твой шум ужо болі не чуваць, Мне высокіх сасон не рубаць. - Ах, прашчай ты, сямейка мая, Вы прашчайце, таварышы! Ўжо не прыйдзецца да сэрца прытуліць, Пасядзець, пажартаваць, пагаманіць. - Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь, Ўся староначка бяздольная! He забыў твой сын сваей маці, За цябе у зямлі яму ляжаці. Як Базыль у паходзе канаў, Ўсё старонку сваю спамінаў. |