Произведения | ВАРОНА I ЧЫЖ БайкаПрыгода гэтая не так даўно была. К чыжу (а сілы ён, як ведама, не мае) Варона прыступае: «Скажы, ці я падобна да арла?» I бачыць чыж — з варонаю не жарты, A ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты. «Зусім арол», — адказывае чыж Вароне клятай з клёна. «Ну, то ж бо то! Глядзі ж!» - 3 ласкаваю гразьбой пракаркала варона I паляцела стуль далей. Ўсё тое бачачы, здзівіўся верабей: «Браток! Ці жа вачэй не маеш - Арлом варону называеш?» Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць: «Як гэтым не зрабіў благога. Дай бог арла варонай не назваць; Варону жа арлом — нічога». |