Произведения | БЯСЕДНАЯA чалом, чалом, мае госцейкі, Сабірайцеся на бяседачку, Ha бяседачку ў хату новую, Ў хату новую — сасновую, Ды за столікі кляновыя, За абрусікі бялёвыя,— Ой, бялёвыя-саматканыя, У узоры вышываныя. Вышывала я у сем шаўкоў, Вышывала каршуновы суд. Ён суды дае — перасуд бярэ: 3 большых птушак — хоць па пёрыйку, A з драбнейшых — дык i цэлы хвост. Прыхадзіў тут мужык-верабей, Каршуну ў ногі кланяўся. Ha сініцу-цешчу жаліўся. He дамовіў ён скаргі свае, Як пачаўся i трэск i грук. Успырхнулі ўсе, злякаўшыся, Разляцеліся, хто куды здалеў. Каўка неяк затрымалася, Ды i тая пахавалася, — I узораў не асталася. Ды красна бяседа не узорамі, А ласкавымі прыгаворамі; He ядвабнымі абрусамі, A ласкавымі прымусамі. |