Произведения | СКІРПУСЯОй, пайшла сабе Скірпуся на кірмаш, Паглядзець, ці селязенькаў нямаш, — Mo варона, мо сава. Mo Скірпусенька ўдава. Прадала яна каня, Ўтаргавала селязня, Селязенька чубаценькага, Маладога, зухаваценькага. Пакупіўшы селязня, Мела клопату штодня; Селязенька умываецца, Сам на вулку узіраецца; Узіраецца на вулічку, Ці не ўбачыць тую вутачку. Селязенька — Івашачка, Ён цалуецца з Наташачкай. |