Произведения Интересные ссылки | Калі паласу агнявуюКалі паласу агнявую Ha захадзе сонца праводзе, - Пакінуўшы вежу старую, У сад каралеўна выходзе.
Вось чмель прагудзеў аксамітны, Вось ярка-зялёная мушка... I ўрэшце з краіны блакітнай Ўлятае маленькая птушка.
Як чутна яна запявае, Што ёсць i вясна, i каханне, I шчасце без меры, без краю, I першая горыч расстання.
Маркотна глядзіць каралеўна, - Так сэрца жадае любові! I хмурыць сувора i гнеўна Кароль пасівеўшыя брові. |