Произведения | Маладыя гадыМаладыя гады, Маладыя жадання! Hi жуды, ні нуды, Толькі шчасце кахання.
Помніш толькі красу, Мілы тварык дзявочы, Залатую касу, Сіняватыя вочы.
Цёмны сад — вінаград, Цвет бяленькі вішнёвы, — I агністы пагляд, I гарачыя словы.
Будзь жа, век малады, Поўны светлымі днямі! Пралятайце, гады, Залатымі агнямі! |