Произведения Интересные ссылки | Сцюжа, мрок...Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты. У сэрцы — думак дакучных цяжар. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар.
Запяе ён i тонка, i ціха, Зазіяе на спод аганьком, — I развеецца цёмнае ліха Над маім абагрэтым кутком. |