Произведения | Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму МаркуПрыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку. Моладасць плыне, a следу няма ніякога. Эт, i чаму ж нагадала суворую Парку Нітку мне прасці гатунку такога благога.
Ціха гудзіць i пяе у яе верацёнца, Цягнецца, цягнецца, доўгая, шэрая нітка; Цягнуцца шэрыя дні без прасвету, без сонца, I не пабачыш, здаецца, ні шчасця, ні ўжытку.
Хоць бы ты чорную, толькі б не шэрую прала, Гора жадаў бы, ды толькі каб поўную чарку; Але i гора такога пазнаў я замала. Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку. |