Произведения | Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі? Каб разважыць смутак, ціха запяваю: — Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі, Скалацілі воду ціхага Дунаю.
Ёсць любоў на свеце, здрада i расстанне; Шмат яшчэ чаго нам прыйдзецца зазнаці... Ўсё мацней пяю я аб чыімсь каханні, I тугі у спеве болей не схаваці. |