Произведения | Мы гаворым удвух пры агні ў цішынеМы гаворым удвух пры агні ў цішыне. Рупна фарбай пісанку малюеш ты мне.
Як маркотны твае маладыя гады! Ты не знаеш сама, сколькі мела нуды.
Што яна парабіла, ліхая, з табой, Што зрабіла з душою тваёй маладой.
Бач, які у пісанкі пануры калёр, — I пануры калёр, i няяркі вузор.
Ці то мнішка старая зрабіла яе? Пашкадуй ты гады маладыя свае.
Маладое жыццё праляціць, прабяжыць, — He забудзься вясёлых калёраў зажыць. |