Произведения | СТРАЦІМ-ЛЕБЕДЗЬHe анёл у трубу уструбіў — 3 хмары бог старому Ною гаварыў: «Поўна з краем чаша гневу майго Ha людскія грахі ды бясчыннасці. Вось надойдзе часіна суворая, Лінуць з неба залівы бязмерныя I абмыюць ад бруду смуроднага Ўсю зямлю яны, белы-вольны свет». Пачынаў тут Ной будаваць каўчэг 3 таго дзерава ліванскага. Ўшыркі гэтаму каўчэгу — сто лакцёў, A ўдаўжкі — болей тысячы. Ды узяў туды Ной i птах i звяроў, Каб не звёўся іх род з зямлі. Ды не плыў к яму з мора сіняга Страцім-лебедзь — горды, моцны птах. Яго звычаі — арліныя, Яго ўцехі — сакаліныя; Пер'і-пер'ечкі бялеюцца Ды на золку агнявеюцца. У яго ў крыле — трыста тры пяра: Узмахне крылом — быццам бор шуміць, Узмахне другім — што мяцель гудзіць. Як учнуць дажджы,— пацякла вада, Разлілася горш ад павадка. Затапіла ўсе лугі-лагі, Ўсе лугі-лагі, ўсе лясы-бары; Уздымаецца вышэй ад гор. Птахі ў небе стаяй лётаюць, Енчаць жаласна, ад нуды крычаць, Выглядаюць стуль прытулачку. A па ўсёй зямлі толькі хвалі б'юць, Толькі хвалі б'юць белай пенаю. Ды па іх дужы, смелы плавае Страцім-лебедзь — горды, моцны птах. Узмахне крылом — быццам бор шуміць, Узмахне другім — як мяцель гудзіць. I населі тут на лебедзя Птахі дробныя ўсёй стаяю. Лебедзь з сілы выбіваецца, Птушкі ажна усцяшаюцца. Дзень ён плавае, другі-трэці дзень, Ha чацвёрты стаў прасіць-маліць: «Вы ўзляціце хоць на час які, Выбіваюся з астатніх сіл. Дайце вы грудзям, гэй, вальней ўздыхнуць! Дайце вы крылам, гэй, шырэй ўзмахнуць!» He паслухалі птахі лебедзя. Пацямнела у яго ў вачах, Крыллі ўрэшце надламаліся, Галава ў ваду апусцілася. І пайшоў на дно мора сіняга Страцім-лебедзь — моцны, горды птах.
Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных — Страцімавых. |