Произведения | Набягае яноНабягае яно Вечарамі, начамі, Адчыняе вакно I шамрэе кустамі.
I гавора адну Старадаўнюю казку – Аб любоў i вясну I жаночую ласку.
Сэрца сніць аб красу – Аб слядочак дзявочы, Залатую касу, Сіняватыя вочы.
Як забудуся сном Ў сіняватыя ночы, — Прылятаеш ты ў дом, Пазіраеш у вочы... |